Голосование
Какие образовательные услуги на платной основе вы хотели бы получить на базе нашего учреждения дошкольного образования?
Всего 128 человек
Голосование
Что является приоритетным при выборе учреждения дошкольного образования для Вашего ребёнка?
Всего 134 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 268 человек

Картатэка гульняў па развіццю беларускага маўлення.

Дата: 17 ноября 2019 в 18:57, Обновлено 11 января в 20:22

«Адгадай, чыя цацка?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель у якасці вядучага хавае за спіной машынку, пытаецца, у якой руцэ цацка. Нехта з дзяцей адказвае. Тады выхавацель пытаецца: «Алёша адгадаў. Чыя цяпер машынка?». (Алёшава.) Алёша атрымлівае цацку і становіцца вядучым. Гульня працягваецца.

«Чые  рэчы?»

Мэта:  вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест.  Дзеці дастаюць розныя прадметы або цацкі  з «цудоўнага мяшочка».  Выхавацель за кожным разам  зазначае: «Саша выцягнуў машынку. Чыя цяпер машынка?» (Сашава).  «Валодзя выцягнуў кубачак. Чый кубачак?» (Валодзяў.) І г. д.

«Што маміна, а што татава?»

Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.

Змест. Выхавацель паказвае дзецям карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзеці называюць: «Сукенка — маміна...» і г. д.

«Хто першы пазнае

Мэта: актыўна распазнаваць шшын словы.

Змест.   Выхавацель   апісвае новае слова. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць гэты прадмет ці з'яву і знайсці яго на малюнку.

«Магазін цацак»

Мэта:  актыўна распазнавацъ  но­вый словы.

Змест.  Выхавацель  апісвае  новую цацку.   Задача  дзяцей  —  хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».

«Пачастуем ляльку»

Мэта: актыўна распазнаваць новыя словы па тэме: «Посуд».

Змест. Выхавацель аб'яўляе  дзецям, што лялькі Алеся і Оля  збіраюцца сустракаць гасцей. Трэба дапамагчы ім расставіць посуд. Віця ставіць талерачкі, Таня раскладвае лыжкі і відэльцы, Дзіма ставіць цукарніцу і г. д. Дзеці па аднаму выконваюць зададзеныя дзеянні, знаходзячы названыя прадметы посуду, напрыклад, у буфеце.

 «На чым паедзеш у гасці?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме: «Транспарт».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў транспарту і прапануе дзецям выбраць адзін адказ, але трэба, каб дзеці не механічна адказвалі, а маты-вавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выха­вацель паказвае адпаведныя малюнкі.

«Чым пачастуем гасцей?»

Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме:  «Садавіна, агародніна».

Змест. Выхавацель называе некалькі відаў садавіны і агародніны і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Але трыба, каб дзеці не механічна адказвалі, а матывавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выхавацель паказвае адпаведныя малюнкі.

«Адзін ці многа?»

Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.

Змест. Выхавацель называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзеці адказваюць, колькі прадметаў назва­на: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.

«Каму дадзім значок?»

Мэта:  фарміраваць  арыентыроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага скло­ну назоўнікаў мужчынскага роду.

Змест. Выхавацель кажа, што сёння значкі будуць дарыцца толькі хлопчыкам. Пытаецца: «Каму ж дадзім першы значок?» (Мішу дадзім.) «Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму?» (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) «Так, Алёшу. А зараз каму?» I г. д.

«Частаванне»

Мэта: вучыць утвараць патрэбную склонавую форму па аналогіі з узорам педагога.

Змест. Выхавацель запрашае дзяцей разгледзець малюнкі. На малюнках — відарысы жывёл з характэрнымі для іх пачастункамі: зайка з морквай, вавёрка з арэшкамі, сабака з косткай, карова з сенам і г. д. Выхавацель кажа: «Звяры хочуць пачаставаць нашых хлопчыкаў. Толькі не ведаюць, каму што даць. Паспрабуем ім дапамагчы». I складвае малюнкі ў стосік. Побач кладзе стосік з фотаздымкамі хлопчыкаў групы. Дзеці па чарзе падыходзяць да стала, кожны з іх выцягвае адзін малюнак і пачынае гаварыць: «Коцік дае рыбку... каму?». Выцягвае з другога стосіка фотаздымак і працягвае: «Сярожу». (Таксама можно выкарыстоўваць гулъню ў «фанты».)

 

«Калі гэта бывае?»

Мэты: замацоўваць веды пра часткі сутак; развіваць ўменне вызначаць часткі сутак і тлумачыць гэта з дапамогай слоў; развіваць лагічнае мысленне.

Змест. Кожнае дзіця атрымлівае некалькі картак (2—3) з выявамі частак сутак. Выхавацель прапаноўвае іх разгледзець. Затым ён называе частку сутак, напрыклад, вечар. Дзіця, у якога ёсць картка з відарысам, што адносіцца да гэтага часу сутак, падымае яе і расказвае, чаму гэты відарыс адпавядае вячэрняму часу За правільна падабраную картку і добрае тлумачэнне дзіця атрымлівае фішку. Фішкі афарбаваны: у ружовы колер — раніца, блакітны — дзень, шэры — вечар, у чорны — ноч. Карткі неабходна падбіраць з добра знаёмымі эпізодамі з рознага часу сутак.

«Што даужэй, што танчэй?»

Мэты: выхоўваць ўвагу; фарміраваць навык параўнання прадметаў па даўжыні, таўшчыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. У працэсе чытання казкі «Верабей і былінка» дзецям прапануецца параўнаць па таўшчыні былінкі (палачкі рознай таўшчыні). Дзеці параўноўваюць і гавораць: «Гэтая былінка самая тоўстая, гэтая — танейшая, а гэтая — самая тонкая». Затым дзеці гэтак жа параўноўваюць па даўжыні вяроўкі, якімі павінны былі звязаць стральцоў. Яны знаходзяць самую доўгую, карацейшую і самую кароткую вяроўкі (шнуркі). Па заданню выхавацеля дзеці называюць доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія прадметы.

 

«Параўнай»

Мэты: выхоўваць ўвагу; развіваць ўменне параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні; развіваць мову, успрыманне.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.

Па заданню выхавацеля дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую,   сярэднюю.   Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэтая дарожка самая кароткая, гэтая — даўжэйшая, а гэтая самая доўгая».

Гэтак    жа   дзеці    параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць прадметы доўгія, кароткія, шырокія і вузкія, якія загадзя былі прынесены выхавацелем у групавы пакой.

 

«Можна есці ці не?»

Мэты: замацоўваць веды аб прадуктах харчавання і іх назваў; развіваць слыхавую увагу, кемлівасць, лагічнае мысленне; выпрацоўваць хуткую рэакцыю на слова.

 Змест.  Дзецям  можна прапанаваць гульню на адрозненне прадуктаў харча­вання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харча­вання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадук­ты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавацель прапануе пагуляць у гульню «Можна есці ці не?»: паказ­вае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы — сядзяць ціха.

«Складзі карцінку»

Мэта: развіваць прасторавую ары-енціроўку, мову, уменне бачыць цэласнасць вобраза; развіваць ўвагу.

Змест. Падчас работы над казкай «Сынок з кулачок» можна прапана­ваць дзецям скласці з чатырох частак разразных карцінак поля, луга, лесу адпаведныя выявы. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.

 

 

 

«Хто ўвойдзе, няхай возьме»

Мэты: замацоўваць веды пра матэрыял,  з якога зроблены прадмет; актывізіраваць   слоўнікавы   запас; развіваць звязную мову, уважлівасць, кемлівасіць.

Змест. Дзецям прапануюць адшукаць у пакоі для гульні прадметы, зробленыя з дрэва, пластмасы, гумы і іншага матэрыялу.

Яны шукаюць прадмет, называюць яго, прыдумваюць і расказваюць пра яго невялічкае апавяданне, паведамляюць, з якога матэрыялу ён зроблены.

 

 

 

«Раскладзі па велічыні»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы запас і развіваць звязную мову; выпрацоўваць уменне  параўноўваць  прадметы  па велічыні на вока або шляхам накладвання; развіваць ўвагу, успрыманне велічыні прадмета.

Змест. Дзеці разглядаюць плоскасныя фігуркі герояў казкі «Муха-пяюха», параўноўваюць іх і раскладваюць па велічыні ў радок: хто за каго большы. Напрыклад:воўк, заяц, вавёрка, жабка, мышка, муха. Затым дзеці расказваюць, чаму яны так размясцілі герояў казкі.

«Што зманілася?»

Мэты: выхоўваць ўвагу, кемлівасць; развіваць памяць, мову; актывізіраваць слоўнікавы запас.

Змест. На фланелёграфе выхавацель размяшчае выявы герояў казкі. Дзеці называюць іх і запамінаюць парадак іх размяшчэння. Па сігналу выхава-целя: «Ноч» — дзеці заплюшчваюць вочы, «спяць». За гэты час выхава­цель  мяняе   парадак  размяшчэння відарысаў. Па сігналу: «Дзень» — дзеці расплюшчваюць вочы, уважліва глядзяць на фланелёграф і тлумачаць, якія там адбыліся змены.

 «Сапсаваны тэлефон»

Мэты: развіваць слыхавую увагу, засяроджанасць.

Змест. Дзеці сядзяць радком. Вядучы ціхенька на вуха называе першаму дзіцяці аднаго з герояў казкі. Першае дзіця таксама ціхенька на вуха паўтарае пачутае слова другому дзіцяці, другое — трэцяму і г. д. Дзіця, якое сядзіць апошнім у радку, вымаўляе пачутае слова ўслых. Калі ім была дапушчана памылка, дзеці па ланцужку, толькі ў адваротным напрамку, па чарзе паўтараюць пачутае імі слова Так знаходзяць таго, хто дапусціў памылку, «сапсаваў тэлефон».

 «Чорны кот»

Мэта: практыкаваць у правільным ужыванні форм давалънага склону назоўнікаў першага скланення.

Змест. Адзін з дзяцей — «чорны кот». Ён стаіць у сярэдзіне круга з хустачкай у руцэ. Дзеці водзяць карагод, прыгаворваючы:

         Сталі дзеці ў карагод,

         Прыйшоў да іх чорны кот

Кот. Каму даць, каму даць

         Каму хустачку аддаць?

Адцам Янку.

(Янка становіцца «чорным катом». І г. д.)

«Хто першы назаве?»

Мэты:   актывізіраваць   слоўнікавы запас; развіваць зрокавую і слыхавую ўвагу, звязаную мову.

Змест.  На фланелёграфе  ў  радок размяшчаюцца відарысы герояў казкі. Выхавацель дамаўляецца з дзецьмі, адкуль яны будуць пачынаць лічыць відарысы (злева направа ці наадварот). Затым некалькі разоў пляскае ў далоні.  Дзеці  лічаць  колькасць хлапкоў, знаходзяць відарыс, які стаіць на ўказаным месцы, і называюць яго, расказваюць аб ім невялічкі ўрывак з казкі. Выйграе тое дзіця, якое першым назвала відарыс.

«Назаві адным словам»

Мэты: замацоўваць у мове дзяцей словы, што абазначаюць агульныя паняцці; актывізіраваць слоўнікавы за­пас; развіваць лагічнае мысленне, кемлівасць.

Змест. Выхавацель выкладвае карткі з выявамі прадметаў. Дзеці разглядваюць іх, называюць намаляваныя прадметы. Затым выхавацель просіць назваць   гэтыя   прадметы   адным словам. У залежнасці ад зместу казкі гэта могуць быць наступныя заданні:

 ▪ воўк, ліса, заяц... — дзікія жывёлы;

 ▪ сабака, кот, каза... — свойскія жывёлы;

 ▪ верабей, сарока, галка... — птушкі;

 ▪ курыца, певень, гусь... — свойскія птушкі;

 ▪ дуб, клён, бяроза... — дрэвы і г. д.

У групе «Фантазёры» карткі могуць не выкарыстоўвацца. Замест іх выха­вацель проста называе прадметы.

«Лішняе слова, або Чацвёрты лішні»

Мэты:   вучыць   дзяцей   знаходзіць агульныя і розныя ўласцівасці прадметаў,  аб'ядноўваць прадметы па якой-небудзь асноўнай    істотнай прыкмеце, праводзіць класіфікацыю; развіваць лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць.

Змест. У адпаведнасці з сюжэтам казкі выхавацель называе словы ці паказвае дзецям карткі з відарысамі предметаў. Пры гэтым усе словы (прадметы), апрача аднаго, належаць да якой-небудзь  адной  групы.  Выхавацель прапаноўвае дзецям знайсці лішняе слова (прадмет), якое не падыходзіць да ўсіх астатніх у групе, а затым рас-тлумачыць, чаму яны так думаюць. Надрыклад:

 ▪ рамонак, дзьмухавец, званочак, пчала;

 ▪ камар, муха, жабка, мятлушка;

 ▪ заяц, ліса, кот, мядзведзь;

▪ талерка, хлеб, соль, малако.

 

«Хто жыве ў казцы?»

Мэты: развіваць ўвагу,   памяць, звязную мову, хуткасць мыслення; актывізацыя слоўніка.

Змест. Для гэтай гульні спатрэбяцца карткі з відарысамі розных прадметаў, у тым ліку і персанажаў казкі. Выхавацель дае дзецям разгледзець карткі,  а  затым  просіць  назваць персанажаў той казкі, якую слухалі на занятку, і расказаць невялічкі ўрывак з гэтай казкі пра таго героя, якога назвалі.

«Не памыліся»

Мэта: актывізіраваць слоўнікавы запас, лагічнае мысленне, увагу, кемлівасць; замацоўваць веды пра дзікіх і свойскіх жывёл.

Змест. Дзеці стаяць у крузе, пера-кідваючы мяч. Той, хто кідае мяч, называе дзікую ці свойскую жывёліну. Той, хто мяч злавіў, павінен сказаць, дзе яна жыве: у лесе ці побач з чалавекам, чым харчуецца.

«Паштальён прыносіць пісьмы»

Мэта: развіваць звязную мову, мысленне.  

Змест. «Паштальён» раздае дзецям канверты,   у   якіх   ляжаць карткі з відарысамі персанажаў казкі. Дзеці павінны расказаць урывак з казкі з удзелам гэтых персанажаў.

«Скажы наадварот»

Мэты:   абагачаць   мову   словамі-антонімамі; развіваць звязную мову, кемлівасць, мысленне, увагу.

Змест. Выхавацель вымаўляе слова і кідае каму-небудзь з дзяцей мячык. Дзіця,   злавіўшы   мячык,   павінна ў адказ назваць слова, процілеглае па значэнню. Напрыклад: высокі — нізкі; уперад — назад; дзень — ноч; цёплы — халодны і г. д.

 «Прыдумай слоўца

або адкажы: «Які?»

Мэты: абагачаць слоўнікавы запас прыметнікамі; развіваць кемлівасць, мысленне, мову.

Змест. Выхавацель прапаноўвае дзе­цям да назвы прадмета падабраць словы, якія дапамогуць адказаць на пытанне: «Які гэга прадмет?».

Напрыклад:

- Лісіца якая? (Хітрая, рыжая...).

- Мядзведзь які? асалапы, вялікі...).

- Заяц які?(Касавокі, даўгавухі...) I г. д.

«Бывае—не бывае»

Мэты: вучыцъ дзяцей бачыцъ пры-чынна-выніковыя сувязі, што існуюць у прыродзе; развіваць лагічнае мыс­ленне, звязную мову, замацоўваць веды пра поры года.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра якую-небудзь пару года, напрыклад, пра зіму, і ўключае ў свае апавяданне непраўдападобны эпізод: «На заснежанай ёлачцы сядзела зязюля...». Дзеці павінны вызначыць, бывае такое ці не, растлумачыць, чаму такое немаг-чыма.

 «Закончы сказ»

Мэты:актывізіраваць словы, якія абазначаюць бытавую тэхніку; развіваць звязную мову; практыкаваць ва ўстанаўленні прычынна-следчых і прасторава-часовых адносін.

Змест. Закончыць сказ (знайшоўшы малюнак).

Я чышчу дыван... (пыласосам).

Я мыю бялізну ў ... (пральнай машыне).

Я слухаю навіны па... (тэлевізару).

Я гляджу кіно па ... (кінатэатры). Я шукаю інфармацыю ў... (газеце).

Я збіваю крэм з дапамогай... (міксера).

Я захоўваю прадукты харчавання ў... (халадзільніку).

Я размаўляю з сябрам па... (тэлефоне).

Я шыю сукенку на... (швейнай машыне).

Я фатаграфірую з дапамогай... (фотаапарата)

«Хто больш назаве слоў?»

Мэты: актывізіраваць слоўнікавы за­пас дзяцей па тэме:  «Прафесіі»; практыкаваць у складанні простых сказаў па зададзеным слове; развіваць уяўленне і пачуццё гумару.

Змест.  Выхавацель  расказвае  пра карэспандэнта газеты, які хоча даве-дацца, што дзеці ведаюць пра прафесіі дарослых. Ён будзе запісваць словы праз мікрафон. Выхавацель паказвае карцінку, а хто-небудзь з дзяцей назы­вае прафесію, інструменты, неабходныя для гэтай прафесіі, ў мікрафон. Дзеці дзеляцца на дзве каманды, іх прадстаўнікі па чарзе адказваюць на пытанні, называюць прылады і дзеянні з імі, не паўтараючы слоў. Перамагае тая каманда, якая апошняй назвала інструмент і дзеянне з ім.

 

 

«Адгадай, хто я»

Мэта: адпрацоўваць навыкі звязнага маналагічнага маўлення. Змест. Дзеці «пераўтвараюцца» ў жывёл ці нават у рэчы і расказваюць пра сябе: «Я — маленькая і зялёная, жыву ў балоце. Я добра скачу і плаваю, люблю есці мух і камароў». (Жаба.). «Я вялікі, падобны на скрыню. У мяне ёсць экран і многа кнопачак. Уключыш кнопачку — пакажу мульцік або спартландыю». (Тэлевізар.).

«Адгадайце, якая пара года»

Мэта: замацоўваць навыкі дыяла-гічнага маўлення.

Змест. У госці да дзяцей прыходзіць «жывы каляндар», да якога можна звярнуцца з пытаннямі і адгадаць, якая пара года. Напрыклад: «Зараз холадна? Ідзе дождж? Якога колеру лісце? Ці спіць мядзведзь? Ці ходзяці. дзеці ў школу?» і г. д.

 

 

 «Незвычайны лес»

Мэта: адпрацоўваць  сінтаксічную канструкцыю «Ці ведаеце вы?..».

Змест. Дзецям раздаюцца малюнкі з відарысам знаёмых звяроў, яікія выконваюць   нейкія   незвычайныя дзеянні, маюць незвычайны знешні выгляд і г. д. Малыя разглядваюць свае малюнкі і, перш чым паказаць іх усім, пытаюцца: «Ці ведаеце вы, што слон лятае? Ці ведаеце вы, што ў ваўка зялёны хвост? Ці ведаеце вы, што заяц спіць у бярлозе?» і г. д.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.