Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение
Голосование
Какие образовательные услуги на платной основе вы хотели бы получить на базе нашего учреждения дошкольного образования?
Всего 128 человек
Голосование
Что является приоритетным при выборе учреждения дошкольного образования для Вашего ребёнка?
Всего 134 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 268 человек

“МОЙ РОДНЫ КРАЙ” .

Дата: 11 апреля 2017 в 22:19, Обновлено 2 января в 12:18

Адукацыйная вобласць: Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн.

Тэма:  “МОЙ РОДНЫ КРАЙ”                                                          

Праграмны змест: фармiраваць уяуленнi пра Беларусь, пра беларускі народ; удасканальваць веды аб рэках і азерах Беларусі; аб раслінным і жывельным асяроддзі; навучаць уменню слухаць і разумець беларускую мову на прыкладзе вершаў, загадак,гульняў; адчуваць прыгажосць беларускага маўлення; працягваць вучыць адказваць на пытанні; актывізаваць слоўнік па тэме; развіваць памяць, мысленне, увагу, дыялагічную мову; Выхоўваць любоў да роднага краю, разуменне неабходнасці берагчы багацце беларускай прыроды.

 Матэрыял: карта Беларусі, складзеная з частак, малюнкі з выявамі раслін, жывел, птушак, запіс гімна Рэспублікі Беларусь.

Папярэдняя работа: знаёмства з раслінным і жывёльным асяроддзем Беларусі, мастацка-моўная дзейнасць дзяцей: вывучэнне вершаў. Чытанне твораў аб Беларусі, правядзенне дыдактычных (“Лес – наш дом”), развіваючых гульняў (“Знайдзі свае дрэва”), разгляданне альбомаў аб Беларусі, праца з картай Беларусі

                                                          Ход занятка

Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь. Чытаю верш Артура Вольскага “Радзіма”

Радзіма ў нас - бязмежная, спякотная і снежная.

Радзіма ў нас – цудоўная, багаццяў розных поўная.

Радзіма ў нас – магутная, І ва ўсім свеце чутная.

Радзіма ў нас – лагодная, нібы матуля родная.

А самае галоўнае: усе ёй дзеці – роўныя.

-Напэўна, дзеці, вы ўжо здагадаліся аб чым сення пойдзе гаворка. Сення мы будзем гаварыць аб нашай Радзіме. Мы з вамі адправімся ў невялікае падарожжа па нашай цудоўнай краіне.

- Гатовы, дзеці, да падарожжа? Пачынаем. Перш за ўсе адкажыце на мае пытанні:

1. У якiм горадзе мы жывём?

2. З чаго складаецца наша краіна Беларусь? Назавіце ўсе вобласці.

3. У якой вобласці мы жывём?

4. Якія гарады вы яшчэ ведаеце? (Адказы дзяцей)

 А зараз вам заданне: складзіце з частак карту Беларусі (дзеці выконваюць заданне)

-Малайцы, дзеці! Давайце паглядзім на нашу карту. Чым багата наша краіна? (рэкамі і азерамі)

-Давайце вы будзеце па чарзе называць раку ці возера і паказваць іх на карце. (дзеці выконваюць заданне).

-А чым яшчэ багата Беларусь? (лясамі, у якіх шмат розных раслін і жывел)

-Паглядзіце на малюнкі, якія тут адлюстраваны расліны? (дзеці называюць: васілек, званочкі, рамонак, гарлачык жоўты і белы, венерын чаравічак, першацвет).

  - Добра, дзеці, малайцы! А зараз адгадайце загадку:

Яно для ўсіх нас добры друг,

Хоць дзіваком завецца,

Што адзяе вясной кажух.

 А ў восень – раздзяецца?

-Так, гэта дрэва!

-Якія дрэвы растуць у нашай краіне? (адказы дзяцей)

-А зараз прапаноўваю вам пагуляць у рухомую гульню “З якога дрэва лісток?” З “цудоўнага” мяшэчка вы будзеце даставаць карткі з выявай лістка дрэва, а па сігналу падбегчы да патрэбнага дрэва. Пачынаем!(У гульне выкарыстоўваюцца выявы дрэў: бяроза, ліпа, дуб, елка, рабіна).

    - Што, дзеці, у нас атрымалася? (лес)

    - Як мы павінны шанаваць лес? (адказы дзяцей)

    - Што яшчэ акрамя дрэў расце ў лесе? (адказы дзяцей)

    - Як мы павінны збіраць ягады і грыбы, каб не нанесці ўрону нашым лясам? (дзеці адказваюць)

    - Паглядзіце, калі ласка, на малюнкі. Назавіце птушак, якія на іх адлюстраваны. (дзеці называюць птушак)

     - Вось і мы з вамі ўявім, што мы птушкі……

Фізхвілінка.

Вольна дыхаць на прасторы

Рукі ўніз, пасля ўгору

Лётаць хочацца, як птушкам,

І сыночкам, і дачушкам,

Вельмі хочацца скакаць.

Сонейка рукой дастаць

Гусі шэрыя ляцелі

Вось прыселі, пасядзелі

І зноў паляцелі

Ды на месца ціха селі……

-Мы ўжо з вамі гаварылі, што наша краіна багатая на рэкі, расліны, на птушак. Яшчэ наша Беларусь багатая на жывел. Назавіце мне жывел, якія ведаеце і пакажыце іх на малюнках. ( Дзеці выконваюць заданне)

 - Вось колькі звяроў водзіцца ў нашых лясах. Гэта сапраўднае багацце і мы павінны яго берагчы. А яшчэ, дзеці, наша Беларусь багатая на добрых людзей! Як называюць людзей, якія жывуць у Беларусі? (беларусы)

  -  На якой мове мы размаўляем? ( на беларускай і на рускай)

  - Дзеці, а чым яшчэ славіцца наша краіна? Што вырабляюць у Беларусі?  (адказы дзяцей)

     - Вось і скончылася наша падарожжа па  Беларусі. Мы павінны любіць сваю зямлю за яе прыгажосць і непаўторнасць, абараняць і берагчы яе.

  - Дзеці, я жадаю скончыць наш занятак прыгожым вершам. Паслухайце, калі ласка.

Як цудоўна ў нашай Беларусі!

Шыр палёў ды гладзь азёр і рэк.

Клёкатам над хатай стрэне бусел,

Дабрыней і ласкай – чалавек.

Дыхаць вольна ў лесе беларускім

І прыемна ў садзе адпачыць.

Па сцяжынках, нават самых вузкіх,

Хочацца хадзіць, хадзіць, хадзіць.

Дык жыві ж ты, родная Радзіма,

Хай бясконца цягнецца твой век!

Беды ўсе няхай праходзяць міма,

І шчаслівы будзе чалавек!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.