Новости проекта
Семь советов, как перейти на дистанционное обучение
Голосование
Какие образовательные услуги на платной основе вы хотели бы получить на базе нашего учреждения дошкольного образования?
Всего 128 человек
Голосование
Что является приоритетным при выборе учреждения дошкольного образования для Вашего ребёнка?
Всего 134 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 268 человек

Педагогам...

Дата: 26 марта 2019 в 21:50, Обновлено 11 января в 20:18

Выйшла кніжка вершаў Уладзіміра Сіўчыкава для маленькіх

У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніжка вершаў для маленькіх "Багоўка". Аўтар - дзіцячы пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў з задавальненнем адгукнецца на запрашэнне ў школу і правядзе прэзентацыю для дзетак. Звяртайцеся: siuchykau@gmail.com .

Да ўвагі настаўнікаў пачатковых класаў і беларускай мовы! Кніга Алены Церашковай "Чароўныя пацеркі" даступная тут

Калядны падарунак ад "Мова Нанова" для настаўнікаў, бацькоў і ўсіх, хто цікавіцца беларускамоўнай адукацыяй для дзяцей: кніга Алены Церашковай «Чароўныя пацеркі» пад рэдакцыяй Алесі Літвіноўскай.

Дашкольная адукацыя ў статыстыцы і інфаграфіцы

На сайце Міністэрства адукацыі з'явіліся статыстычныя звесткі ў выглядзе інфаграфікі, якія тычацца дашкольнай адукацыі ў Беларусі. Праўда, працэнт выхаванцаў, якія навучаюцца на роднай мове, не адлюстраваны.

Серыя чытанак-маляванак (гартаць, спампаваць тэатр ценяў)

Адзінаццаць кніг выдавецтва «Аверсэв» дапамогуць дашкольнікам і малодшым школьнікам пазнаёміцца з найцікавейшымі літаратурнымі творамі, а таксама стварыць свой каляровы свет.

«Чытанка для дзіцячага садка» на смартфонах-андроідах

У «Краіне казак» з'явілася «Чытанка для дзіцячага садка» (укладальнікі Вінцук Вячорка і Пётра Садоўскі). Больш за 300 казак, вершаў і апавяданняў цяпер на мабільных прыладах!

Гомельскае ТБМ выдала дапаможнік беларускай мовы для выхавацеляў (pdf)

У дапаможніку для выхавацеляў і настаўнікаў, якія працуюць з маленькімі дзецьмі, змяшчаюцца парады, гульні, пераклады пытанняў, забаўкі і 10 заняткаў гуртка «Мова дзяцей».

Навагодняя песенька: тэкст, аўдыя

Словы Уладзіміра Карызны, музыка Яўгена Глебава. Песню выканаў Адась Матафонаў пад акампанемент Вольгі Кашэвіч.

Гуканне Дзеда Мароза («Ау, Дзед Мароз»): тэкст, аўдыя, мінусоўка

Словы і музыка Яніны Жабко. Песню выканалі Адась Матафонаў і Аляксей Крукоўскі пад акампанемент Вольгі Кашэвіч. Мінусоўку – Юлія Шарова.

Музейныя вандроўкі №1 (спампаваць)

Выпуск першага мультымедыйнага адукацыйна-забаўляльнага часопіса «Музейныя вандроўкі» для дзяцей і падлеткаў арганізавалі Нацыянальны гістарычны музей Беларусі і мабільны аператар velcom.

Як «Кнігі дзеткам» стварылі ўнікальныя кнігі па-беларуску

Цяпер усе «Кнігі дзеткам» можна спампаваць бясплатна! 22 праілюстраваныя ды агучаныя па-беларуску і па-анлійску дзіцячыя кнігі даступныя карыстальнікам iPad задарма.

Кошык Велікодны (змест, тэксты)

Новую кніжку Уладзіміра Сіўчыкава склалі арыгінальныя вершы і паэтычныя наследванні. Чытанка адрасуецца дзецям, іх матулям і татулям, бабулям і дзядулям, выхавацелькам і настаўніцам.

Тэатр Сержука Вітушкі: пальчыкавыя гульні, сцэнары, п'есы

Новая кніга адрасуецца бацькам, выхавальнікам, удзельнікам дзіцячых тэатральных гурткоў. Першая частка задумвалася як сцэнар мультфільма. Другая – п’есы паводле беларускіх, рускіх і англійскіх казак.

Песенькі для Агаткі: музычныя вершыкі для беларускіх дзетак

На сайце aljaksandra.com выкладзены дзіцячыя песні гурта «Агатка», прысвечаныя жывёлам, раслінам, насякомым і птушкам. Разам са звыклымі інструментамі выканаўцы выкарыстоўваюць цацкі, званочкі ды бразготкі.

Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту (частка)

Сонейка. Хрэстаматыя дзецям дашкольнага ўзросту / уклад. Р. І. Шастак. Мастак А. А. Карповіч. – Мн. : «Выдавец Уладзімір Сіўчыкаў», 2013. – 304 с.: іл.
У гэтай чытанцы сабраныя песенькі і пацешкі, прыгаворкі і загадкі, прыказкі і прымаўкі, лічылкі і гульні, беларускія і рускія народныя казкі, а таксама лепшыя творы беларускіх і рускіх пісьменнікаў.

«Родная Азбука»: дастасаванне для IOS, плакат

Першая беларуская азбука для платформы IOS. Створанае пры ўжыванні прафесійнай інтэрактыўнай анімацыі дастасаванне мае некалькі персанажаў на выбар. Адмыслова для іх буквар быў агучаны прафесійнымі акцёрамі – Ганнай Хітрык і Паўлам Харланчуком, якія прачыталі літары беларускага алфавіту а таксама простыя вершы, якія дапамогуць запамінанню.

Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік

Марыя Верціхоўская. Залатыя зярняты: Тлумачальна-перакладны слоўнік. Мінск: Пачатковая школа, 2009.
Гэты дапаможнік стане сапраўдным сябрам для вучняў пры вывучэнні беларускай мовы, патлумачыць незразумелыя словы i нават праілюструе ix прыкладамі выкарыстання ў творах беларускіх аўтараў.

Да зімовых святаў – сцэнары Алены Церашковай

Новы год у садку – сцэнар для ясельнай групы. Калядкі маляткам – кароткі сцэнар для першага класа. Школьныя калядкі – сцэнар для другога класа. Школьныя калядкі – сцэнар для трэцяга класа.

«Трэба ведаць кожнаму правілы дарожныя» (pdf)

Чытанка-маляванка для дашкольнікаў па правілах дарожнага руху – у «Каласавічку» (дадатку да часопіса «Вясёлка»). Тэкст Алеся Бараноўскага, малюнкі Уладзіміра Жука.

Падарожжы Цюхці, поўныя прыгодаў (анімацыя)

Галоўны персанаж з характэрным даўгім носам і вялікімі вушамі -- прыхадзень з планеты Кульфацэнтаўрус. Ён дэбютаваў на экране ў дзіцячай праграме «Падарожжы прафесара Цікаўскага» («Wyprawy profesora Ciekawskiego»).

Гарбузік №3: Рыцары

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Клапатлівыя машыны; Краіна замкаў, краіна рыцараў; Настольная гульня «Выратуй каралеўну»; Самаробка «Рыцарскі замак»; Казка пра спадарыню Мышэвіч (заканч.); Загадкавая крыжаванка.

Гарбузік №2: Дыназаўры

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак. У нумары: Лічым дзетак жывёл; Казка пра спадарыню Мышэвіч; Гіганты мінулага; 7 надзвычайных дыназаўраў; Задачкі для маленькіх і вялікіх разумнікаў; Вясёлы Дына з пластыліну; Крыжаванка.

Мядзведзік Фантазік (анімацыя)

Прыгоды блакітнага Мядзведзіка Фантазіка і вясёлай кампаніі ягоных сяброў: чараўніка Праспэра, дзяўчынкі Загадкі, жабкі Капы-Капы, жучка Веселуна і Юлькі. Дзіцячы мультсерыял заснаваны на раманах Эвы Карван-Ястжэмбскай «Мядзведзік Фантазік у Краіне Вечнага Сонца» і «Мядзведзік Фантазік пазнае таямніцу Крышталя».

«Народныя казкі для дзетак»

Інтэрактыўны праект дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ), створаны да 20-годдзя прыняцця Канвенцыі аб правах дзіцяці. Сайт, які гаворыць з дзецьмі і бацькамі на роднай мове – мове старадаўніх народных казак, сабраных у розных рэгіёнах Беларусі.

Прыгоды Капітана Танакі: Кніга коміксаў

Алесь Кудрыцкі. Прыгоды Капітана Танакі. Мінск: Логвінаў, 2009. Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі.

Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў

Малечы пра рэчы

Галіна Каржанеўская. Малечы пра рэчы: Дапаможнік для педагогаў дашкольных устаноў. Мінск: Беларусь, 2004. 
У сваёй вершаванай кніжцы аўтар у вобразнай, даходлівай форме раскрывае перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, паэтызуе дом i побыт, вучыць шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Дадатковыя пытанні i заданні, якія малым прачытаюць выхавальнікі, пашыраць веды дзяцей, паспрыяюць ix агульнаму развіццю. 

 

«Гарбузік»

Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак 
Даслала Ірына Бурносенка на конкурс 
«Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Пілотны нумар сучаснага дзіцячага часопіса па-беларуску. Створаны супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў. 
Тэма нумара – Вялікдзень. 

Казка пра вясну

Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю. 
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца... 
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка.

Казка сваімі рукамі

Самім зрабіць сваім дзецям казку 
Паводле 
http://ikuzminich.livejournal.com/9198.html?view=54254#t54254
Часта можна пачуць, што беларускіх казак мала, альбо, што тыя якія ёсць па нейкай прычыне не падыходзяць майму дзіцяці. Але разам з тым хочацца каб дзіцё бачыла і слухала свае, беларускія казкі. Больш за тое, хочацца каб дзіцё засвойвала тыя каштоўнасці якія важныя для бацькоў.

П'есы для дзіцячага тэатра

Вершаваныя п'есы Алены Церашковай: Хорам-харамок (паводле С. Маршака) і Мужык і жонка (паводле беларускай народнай казкі) рэкамендуюцца для пастаноўкі ў дзіцячых садках і пачатковай школе.
Спампаваць 
Хорам-харамок
Спампаваць Мужык і жонка

Сцэнар свята «У госці да восені»

Сцэнар свята восені для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, распрацаваны метадыстам Гродзенскай абласной станцыі юных натуралістаў  Святланай  Глембоцкай і надрукаваны ў часопісе «Пралеска».
Спампаваць сцэнар (doc, 85 КБ)

Паводле сайта З рога ўсяго многа 

Аўдыёдыск «Азбука для маленькіх»

Чытанне вершаў, прысвечаных кожнай літары алфавіта, на дыску чаргуецца са спевамі. Спяваюць дзіцячыя вакальныя ансамблі «Цімпан» і «Званочкі». Паэзія Барадуліна, Віткі, Шніпа, Бадака, Сокалава-Воюша, Мазго, Мацвеенкі, Гілевіча, Вольскага гучыць галасамі В. Ерахаўца, Ю. Жыгамонта, І. Пятрова, М. Жуковіча.
На выпадак, калі ў вас няма магчымасці паслухаць дыск разам з малым (едзеце, напрыклад, у аўтобусе), прадугледжана друкаваная чытанка. У ёй змешчаны тыя самыя вершы, што гучаць на дыску.
Ідэя стварэння такой азбукі належыць Алесю Гуркову.
Матэрыялы дыска даступныя 
на старонцы сайта «Нашыя дзеткі"
Паводле Нашай Нівы

Чытанка для дзіцячага сада

Укл.: В. Вячорка, П. Садоўскі; Малюнкі Н. Гарбуновай. — Мінск: Медысонт, 2008. — 372 с.: іл. ISBN 978–985–6887–11–9
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы. 


Спампаваць Чытанку

 

Карысныя інтэрнэт-рэсурсы

http://dzietki.org/ — Сайт, прысвечаны выхаванню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, казкі, малюнкі, калыханкі, песенькі, гульні, дыяфільмы, сцэнары святаў, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы выхавацелям і бацькам гадаваць маленькіх беларусаў. 
http://dziacinstva.net/ – Сайт змяшчае вялікую колькасць дыяфільмаў, пераклады ілюстраваных дзіцячых кніжак, песенькі, вершы.

Кніжка-маляванка «Жыло-было дрэва»

Гэтую маляванку зрабілі вучоныя-эколагі Іна Зеніна і Валер Дранчук разам з мастаком Пётрам Арлоўскім. Кніжка вытрымала два перавыданні, мае шмат добрых водгукаў педагогаў-дашкольнікаў і настаўнікаў пачатковых класаў. Яны адзначаюць, што кніга мае выразны прыродаэтычны змест, вучыць дзетак любіць і заўважаць сваё. А зараз вы самастойна зможаце раздрукаваць размалёўкі для сваіх дзетак. 
Калі ласка, пампуйце 
МАЛЯВАНКА

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.