Новости проекта
Внесение изменений в личные данные
Важная информация
Выставка "Образование и карьера 2020"
«Учитель для Беларуси»
Голосование
Какие образовательные услуги на платной основе вы хотели бы получить на базе нашего учреждения дошкольного образования?
Всего 125 человек
Голосование
Что является приоритетным при выборе учреждения дошкольного образования для Вашего ребёнка?
Всего 128 человек
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 262 человека

Загадки.

Дата: 17 ноября 2019 в 19:04, Обновлено 11 января в 20:23

За ўсіх птушак ён чарней,

Чысціць поле ад чарвей. (Грак)

Тук, тук, тук!

Ад сасны і да сасны рэха нясецца.

Лечыць сасну доктар лясны.

Як ён завецца?.(Дзяцел)

Ён у лузе, ён у полі,

Зранку лётае на полі.

Звонка песні распявае,

Імі дзетак ён вітае. (Жаўрук)

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы,

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на ляту лаўлю.

                                (Ластаўка)

У чырвоных ботах

Ходзіць па балотах.

Захаваўшы лапкі,

Спрытна ловіць жабкі.  (Бусел)

Праз горы, даліны, праз тысячы сёл,

З далёкай краіны вярнуўся пасол.

Паважны, чыноўны, ён стаў на страсе,

У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе.

                                         (Бусел)

Тут лапоча, там стракоча,

Усе навіны ведаць хоча.

Гэта птушка белабока –

Балбатлівая ...(сарока)

Доктар Стук на дрэва ўзлез...

Ведама дзіцяці:

Гэта лечыць хворы лес

Даўгадзюбы ...(дзяцел)

З выраю першы вяртаецца,

З песняй да свету звяртаецца,

Поля і неба сябрук –

Гэта, вядома, ...(жаўрук)

Сонца ў небе ярка ззяла,

Згінуў снег, і цёпла стала – з выраю, з чужых зямель

Прылятае ...(журавель).

У сасновым у лясу

Чутна сумнае “Ку-ку!”

А ці ведаеш якая

Гэта птушачка кувае?   (Зязюля)

Зноў пад дахам у гары,

Дом будуюць муляры.

Будзе ўтульны церам-дом,

Гразь ім служыць, як бетон (Ластаўкі)

Шустранькі, маленькі,

Сам у шэрай світцы.

Шукае канапелькі,

Каб трошкі пажывіцца.   (Верабей)

Скажы на вушка:

Якая птушка

Маленькага росту, рыжахвостая,

З пер’я – не залатая,

А песня - ў душу залятае? (Салавей)

Ледзь вясна шчэ наступае –

Ён канцэрты пачынае.

Гучна льецца песня-свіст.

Як завецца той артыст.   (Шпак)

Прыляцела да кармушкі

Размалёваная птушка,

А знайшла ў кармушцы сала,

Дык і ласаваца стала. (Сініца)

Чапу-ляпу, па вадзе

Птушка шэрая ідзе.

Хай там спёка, хай слота, -

Жыць не можа без балота. (Чапля)

Школа. Школьныя прылады

Не куст, а з лісточкамі,

Не кашуля, а пашыта.

Хто яе чытае,

Той розум мае. (Кніга)

Ляжыць паленца, а ў сярэдзіне – сэрца.

                                   (Аловак)

Палачка цудоўная, колерам няроўная.

Трэба толькі ў рукі ўзяць,

Пачынае маляваць   (Аловак)

Кніжкамі забітыя, на замкі закрытыя,

Паселі на плечы школьнай малечы.

                                      (Ранцы)

Я ўсё знаю, усіх вучу,

Але сама заўжды маўчу. (Кніга)

Белы зайчык па чорнаму полю скача. (Крэйда)

У двары - вялікі дом,

Нібы вулей, гулкі днём

Гул той вечарам змаўкае,

Раніцаю ажывае.

Хто наведае той дом,

Набывае веды ён. (Школа)

Мае гулкі галасок,

усіх склікае на ўрок.                           (Званок)

Ноччу маўчыць, удзень гамоніць

Маці другая, дзяцей навучае (Школа)

Гэта так, ці мне здалося?

Вунь гарбуз на тонкай восі,

А на ім намаляваны

Горы, рэкі, акіяны.        (Глобус)

Кветкі

Рос белы шар, вецер дунуў і шар спугнуў.                 (Дзьмухавец)

Стаяць каля сцежкі Юлькі,

На іх белыя кашулькі.

Сэрцайкі ў іх залатыя,

Адгадайце, хто такія. (Рамонкі)

Хвалюе водарам, красою,

Але не проста ўзяць рукою.

Галава – пахучая,

Тулава – калючае. (Ружа)

Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты.

Дасць абноў ён людзям шмат,

Будзе кожны вельмі рад (Лён)

З-пад снегу выйшла, расцвіла

І так, што аж зіма ўцякла (Пралеска)

У гаі-гаёчку

Між травы, расы –

Белыя званочкі.

Іх шануйце, дзеці,

Каб такой красы

Больш было на свеце. (Ландыш)

Сонца ім ласкі не шкадавала.

Сонечнай фарбаю пафарбавала.

Ой жа якія прыгожыя кветкі!

Ляцяць да іх пчолы, бягуць да іх дзеткі.

Полкі мядок салодкі збіраюць,

Дзеткі вянкі на галоўку сплятаюць.

                           (Дзмухаўцы)

Дзікія жывёлы

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны,

Ну а летам да калод

Ходзіць красці чужы мёд.(Мядзведзь)

У рыжай разбойніцы хвост, як мятла.

Ад кары ўцяка – сляды замяла.

                                              (Ліса)

Сонца летняе пячэ

Альбо дождж маросіць –

Футра шэрае яшчэ

Ён да часу носіць.

Холадам дыхне зіма,

І ўсім на здзіўленне

Футра шэрага няма –

У белым ён адзенні. (Зайка)

Звіўся, скурчыўся клубком,

Не падымеш - колкі:

Як штыкі, тырчаць кругом

Вострыя іголкі. (Вожык)

Гучна – гучна зароў

Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)

Ой, як спрытна, нібы мячык,

Скача з елак на дубы.

На сучках к зіме няйначай,

Сушыць ягады, грыбы.

Спелы ёй арэх трапляе –

У таемны склад хавае.

На зіму, каб мець запас,

Дбаць ёй трэба ў летні час. (Вавёрка)

Па лясах блукае статак

Волатаў і немаўлятак.

Гэта пушчы спадары –

Белавежскія ...(зубры)

Гальчастыя рогі,

Хуткія ногі,

Колер поўсці – залаты.

Хто я , ці ведаеш ты? (Алень)

Бы ў кошачкі, галоўка.

А ў лапах сілу мае.

Па дрэвах лазіць лоўка

Драпежніца лясная.

Д ыхто яе не знае! (Рысь)

У ваду нырае смела,

Хатку ён будуе ўмела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе.  (Бабёр)

Пад зямлёй будуе дом

І вядзе тунелі.

Невідушчым маўчуном

Ён жыве век цэлы. (Крот)

Пад хвоямі, пад смолкамі

Ляжыць клубок з іголкамі  (Вожык)

Што за гаспадар лясны

Спіць пад снегам да вясны.

А прачнуўшыся хутчэй

Па мёд лезе ў вулей. (Мядзведзь)

Я прыродны дрывасек,

Сёння зноў галіну ссек.

Пойдзе ўся кара на ежу,

Ствол на часткі я парэжу,

У раку насіць іх буду-

Пабудую з іх запруду.    (Бабёр)

Каб ніхто не адабраў,

За клжную шчочку

Непрыкметна ён схаваў

Зерня па мяшочку. (Хамяк)

Поры года

Яблыкі даспелі.

Адспявалі жнеі. Верас зацвітае...

Калі гэта бывае?   (У верасні)

Пахне лісцем і грыбамі,

Пахне бульбаю, імхамі,

Пахне дымам, пахне потам,

Пахне полем і работай.

І, напэўна, кожны знае,

Гэта...(восенню бывае)

Белым пухам замяло

І палеткі, і сяло.

Мост праз рэчку хутка ляжа,

А што гэта, хто адкажа? (Зіма)

Чараўніца да нас завітала –

Усё ажыло, заспявала.(Вясна)

Свойскія жывёлы

Ці то ў будні, ці то ў святы –

Носіць сво й кажух багаты.

А яна ж яго не шыла

 І за грошы не купіла.   (Авечка)

Зранку лапкай ён умыты.

Шэрстка – нібы з аксаміту.

Любіць спінкай выгінацца.

Мышы – страх – яго баяцца. (Кот)

З барадою нарадзіўся –

І ніхто ў нгас не здзівіўся,

Любіць лыка драць у лесе,

А лапцей не ўмее плесці,

Нібы птушка мае пух,

А ў хляве нядобры дух. (Казёл)

Адкажы, калі ахвота:

Што за дзіўная істота

Ходзіць з віламі на лбе,

На лужку мурог скубе,

Як і дзеці, любіць жвачку?

Бачыў гэтую дзівачку? (карова)

Не араты, не каваль, не плотнік,

А першы на вёсцы работнік.  (конь)

З людзьмі сябруе, хату вартуе,

Жыве пад ганкам, хвост абаранкам.

                                         (сабака)

Не яздок, а са шпорамі,

Не стораж – а ўсіх будзіць

                                          (Певень)

Ходзіць па двары, на нагах кіпцюры, белае каменне нясе.(Курыца)

У стаўку купаўся, ды сухім застаўся.

І пайшоў гарласты, у чырвоных ластах.                  (Гусак)

Не кароль, а ў кароне,

Не гусар, а пры шпорах,

Гадзінніка не мае, а час знае.

                                      (Певень)

Памяркуйце, дзеці самі:

Хто ў вас дома ёсць з вусамі?

Малады яшчэ, дарэчы,

А ляжыць ўсё на печы? (Кот)

Хто зялёнымі вачамі

Грозна бліскае начамі?

Мае пухленькія лапкі,

А на лапках – кіпці-драпкі,

Спінку пругка выгінае,

Страх на мышак наганяе (Кот)

Гародніна

Славен край наш ёй здаўна,

Трыста розных страў – яна.

І зімой, і летнім часам

На яе мы вельмі ласы.  (Бульба)

Я расту не на ствале,

Я заўсёды на стале.

Мяне ўкусіш, небарача,

Дык адразу і заплачаш. (Цыбуля)

Лата на лаце і шва не знайсці.                (Капуста)

Круглая, ды не гарбуз. З хвастом, ды не мыш                       (Рэпа)

Нарадзіўся сярод градкі,

Быў шурпаты – вырас гладкі,

І ляжыць пад кустом

Дагары крывым хвастом (Агурок)

Адгадай, сынок, загадку,

Што за месцейка за хаткай,

Дзе ўвіхаецца бабуля,

Водзяць там гарох, цыбуля,

Кроп і морквы крагод...

Гэта месца...(Агарод)

Выспеў на градзе белы чарадзей.

Галава – на славу, да зубка – зубок –

Добрая прыправа, а завуць...(часнок)

Завітала ў хату пані

У чырвоным сарафане,

Як пачалі распранаць –

Сталі плакаць, праклінаць.(Цыбуля)

Сакавіты, круглаваты

Здаравяка гэты.

Нам патрэбен на салаты

І на вінегрэты. (Бурак)

З яе цудоўныя салаты

Прыгатаваць мы вельмі рады.

Хоць злая, горкая, але

Хай будзе часта на стале.(Рэдзька)

Прадукты харчавання

У лісці хаваюцца, сонцам наліваюцца.

А паспеюць, дык нам свецяць белымі ілбамі.                       (Арэхі)

Белы, як снег, а салодкі, як мёд

                                                     (Цукар)

Нам патрэбна ў ядзе

Гэта беляніца.

Нарадзілася ў вадзе,

А вады баіцца. (Соль)

Вадкае, а не вада,

Белае, а не снег. (Малако)

Беленькая бочка,

На ёй – ні сучочка,

Ні абручыка, ні дна

І хоць бы клёпачка адна! (Яйка)

Транспарт

Хто ні ў дзень, ні ўночы

Не заплюшчвае вочы,

А ўсё ў дарогу углядаецца?

(Аўтамабіль)

Мае хобат, нібы слон.

Сам жалезны, дужы ён,

Рот зубасты разяўляе –

Хутка яму ён капае. (Экскаватар)

Бяжыць край дарогі,

За дрот трымаюць рогі. (Тралейбус)

Жалезны конь, у жываце агонь,

Есці не просіць, арэ, жне і косіць.

                                        (Трактар)

Я ў космас уздымаюся

На хвост абапіраюся. (Ракета)

Што гэта за машына,

Што разам жне і малоціць,

А ідзе – ажно зямлю калоціць

                                    (Камбайн)

Конь не просіць сена вехаць,

На ім можна вярхом ехаць.

Мільгацяць два колы – ногі,

І імчаць ускрай дарогі. (Веласіпед)

Што за дзіўны насарог?

Дзякуючы рогу

Роў засыпаць дапамог,

Разраўняў дарогу. (Бульдозер)

Цэглу, пліты, блокі,мноства рам...

Падымае пад аблокі

На будоўлі велікан.

                       (Пад’ёмны кран)

Дрэвы

Нішто не спужала,

Нішто не ляцела,

А ўся затрымцела,

А ўся задрыжала.           (Асіна)

Мной дзяўчынак называюць.

А як толькі зацвітаю –

З гудам рупным і вясёлым

Да мяне лятаюць пчолы. (Ліпа)

Сярод лесу агонь гарыць (Каліна)

У залаты клубочак схаваўся дубочак.

                                          (Жолуд)

Шмат на ёй іголак,

Але ўсе без вушак. (Ёлка)

Я ў пярэстым сарафане,

Залюбуецца – хто гляне.

Пра мяне складаюць песні...

Я ў парку, я і ў лесе. (Бяроза)

Маю галінку вы ўзялі,

У зямлю ўваткнулі, палілі –

Карэньчыкі яна пусціла

І ў рост пайшла з вялікай сілай.

Люблю расці я над вадой,

А называюся ...(вярбой)

Чырвонае цельца, каменнае сэрца,

Вінная на смак, а завецца як? (Вішня)

Я засяваю дол ігліцаю.

Спрадвеку слаўлюся жывіцаю. (Сасна)

Нас ты знойдзеш на кусце,

ускрай лесу, што расце.

Мы ласункі. Лекі мы.

Рады нам усюды.

Мы людзей сярод зімы

Лечым ад прастуды.  (Маліны)

Ля майго аконца

Цешацца сястрыцы

І гараць на сонцы

Гронкі - завушніцы.(Рабіна)

Насякомыя

Дзяўчынка кветку ўзяць хацела,

А кветачка – пырх і паляцела.

Завецца як жа кветка тая,

Што крыльцы мае і лятае (Матылёк)

Ля ракі жыве званар,

Ён балотны гаспадар.

Даўганогі,даўганосы,

Голас тонкі, а сам строгі. (Камар)

Чорны, ды не воран,

Рагат, ды не бык,

Шэсць ног без капыт,

Ляціць – вые, сядзіць – зямлю рые.

                                                     (Жук)

Джыганула штось ці Нінку –

Бо асу ўзяла за спінку.

Нінка пэўна і не знала,

Што кусака мае ...(джала)

Цэлы дзень яна лятае,

Усім назаляе,

А ноч настане, тады перастане. (Муха)

Вось дык хлапцы-малайцы!

На дзівосы здатны –

Без сякеры і пілы

Слаўна ўзводзяць хаты. (Мурашкі)

Без станка і без рук, а кросны тчэ.

                                            (Павук)

Прылады працы

Ручка ёсць, а не граблі,

Зямлю рые, а не плуг. (Лапата)

Са збітаю галавою па сяле ходзіць

                              (Долата)

Пілаванне рассяваю

І ў час працы я спяваю.

Лес заўжды мяне “чакае”,

Адгадай, хто я такая?        (Піла)

Адна матка дванаццаць сыноў мае і на ўсіх націскае. (Граблі)

Як вазьму цябе ў руку,

Трапна б’еш ты па цвіку.(Малаток)

Зямлю лычом варочае

Гарбаты гэты дзед.

Сам есці век не хоча ён,

А корміць цэлы свет (Плуг)

Есці век яна не просіць,

Хоць зубоў і многа мае.

Як працуе – сыпле проса,

Весела спявае.(Піла)

Вастразубы кракадзіл

Па ўсім полі пахадзіў,

Параслі яго сляды

Ды ў зялёныя рады.(Сеялка)

Бытавая тэхніка, час

Праз палі, масты, лясы

Ляцяць словы – галасы.

Дзякуючы правадам

Кажуць тут, а чуюць там.(Тэлефон)

Языка не мае, а гаворыць і спявае.

                                            (радыё)

Я не чарапаха – робат,

Але працаваць люблю,

Я не слон, але ў свой хобат

З дывана ўвесь пыл лаўлю (Пыласос)

Днём і ноччу я іду,

Ранкам вас не падвяду.

Нават тых, хто моцна спіць,

Здольны хутка разбудзіць. (Будзільнік)

І дзень ішоў, і ноч ішоў,

А з месца нават не сышоў.(Гадзіннік)

Белы дамок у кватэры стаіць.

І ў ім круглы год дзед мароз

То буркоча, то спіць (Халадзільнік)

Адзенне і абутак

Вярхом сядаю, на кім – не знаю.

Знаёмага ўбачу – адразу саскочу.

                                                   (Шапка)

Ходзяць чужымі нагамі,

Мяч адбіваюць насамі. (Чаравікі)

Грыбы

Не ў бары расце – у садзе,

Як маленькі парасон,

Грыб няхітры, вельмі смачны,

З гучнай назвай ..(шампіньён)

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.