Голосование
Какие образовательные услуги на платной основе вы хотели бы получить на базе нашего учреждения дошкольного образования?
Всего 128 человек
Голосование
Что является приоритетным при выборе учреждения дошкольного образования для Вашего ребёнка?
Всего 134 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 268 человек

“Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн». Тэма: “Гуканне Вясны”.

Дата: 11 апреля 2017 в 22:14, Обновлено 2 января в 12:25

Камбiнаваны занятак для дзяцей старэйшай групы.

Адукацыйная вобласць: “Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн»,

«Дзiця грамадства».

Тэма: “Гуканне Вясны”

Задачы:

Узбагачаць мову дашкольнікаў творамі беларускага фальклёру.

Заахвочваць маўленне дзяцей на беларускай мове ў працэсе запамінання заклічак, беларускіх народных гульняў.

Выхоўваць павагу да гісторыі і культуры роднага края праз знаёмства з беларускім народным святам “Гуканне вясны”.

Выклікаць у дзяцей вясёлы настрой, спрыяць развіццю творчайа собы дзіцяці.

Ход занятка

Выхавацель:  Мае маленькіе сябры! Сёння мы з вамі сабраліся, каб пазнаць нешта новае, цікавае, разам пагуляць. З пакалення ў пакаленне, ад бацькоў да ўнукаў перадаваліся песні, гульні, казкі. На цэлы год у нашых продкаў быў каляндар, па якім чалавек ведаў, калі есці бліны з маслам, а калі каўбасы, калі распачынаць вячоркі, калі прасці кудзелю, што рабіць перад Сёмухай, а што – перад Калядамі. А ці добра вы ведаеце, што на якое свята робяць?

-Вось, напрыклад, адкажыце, на якое свята гатавалі куццю? (На каляды)

-А на якое свята пякуць бліны? (На Масленіцу)

-А на якое свята пяклі фігуркі птушачак? (На саракі)

Сёня мы з вамі пагаварым пра веснавое свята “Гуканне вясны”. Пасля доўгай і халоднай зімы людзі з нецярплівасцю чакалі вясну, імкнуліся паскорыць яе прыход рознымі спосабамі: прызыўнымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Меркавалася, што радасна сустрэтая, ветліва прынятая народам вясна ў падзяку прынясе свае дарункі – багаты ўраджай, прыплод скаціне, поспех у гаспадарчых справах. Таму, гукалі вясну, пакуль земляробы не выходзілі ў поле падрыхтоўваць зямлю да вясенніх пасеваў.

-Як называецца гэта свята? Адкажыце мне калі ласка!

(Гучыць музыка (спеў птушак), прылятае птушачка, шчабеча)

Выхавацель: - Што, што здарылася? Раскажы!

Птушачка:  – Зіма вясну не пускае. А так хочацца каб хутчэй выглянула цёплае ласкавае сонейка. Вось у мяне пісьмо ад яе:

Зіма вам надакучыла?

Хочаце вясны?

Уступлю я месца ёй,

Калі пазмагаецеся са мной.

Вам неабходна выканаць мае заданні, адшукаць кветкі пралескі. Тады я адпушчу Вясну.

Выхавацель: Ну што ж, трэба адпраўляцца ў дарогу каб адшукаць пралескі. (Дзеці ідуць адзін за адным пад музыку)

Выхавацель: Вось і першая палянка, а на ёй расце пралеска, але каб яна распусцілася неабходна назваць веснавыя прыкметы.

 (Дзеці становяцца ў круг, выхавацель дае дзіцяці кветку, той называе прыкмету)

- Вясной цёплае сонейка.

- Прылятаюць птушкі з цёплых краін.

- Дзянёчкі становяцца даўжэйшымі.

- Распускаюцца зялёныя лісточкі.

- З’яўляюцца першыя кветачкі.

- Птушкі весялей спяваюць.

- Прырода прачынаецца ад зімовага сну.

- Людзі ў поле пачынаюць працаваць.

- Снег тае, бягуць вясёлыя ручайкі.

Выхавацель: Малайцы! Выканалі першае заданне. Ну што ж,  адпраўляемся далей.

(Дзеці ідуць адзін за адным пад музыку)

Выхавацель: Вось і наступная палянка. Але тут яшчэ ёсць ільдінка з загадкамі. Калі адгадаеце загадкі, ільдзінка растае:

            З выраю першы вяртаецца.

            З песняй да свету звяртаецца.

            Поля і неба сябрук,

            Гэта, вядома …     (Жаўрук).

                                Ледзь вясна яшчэ наступае-

                                Ён канцэрты пачынае.

                                Гучна льецца песня-свіст…

                                Як завецца той артыст?         (Шпак).

                                                     Даўганосы, даўганогі

                                                     Прыляцеў з далёкай дарогі.       (Бусел).

                 З кветкамі заўжды прыходзіць-

                 Радасць, песні нам прыносіць.

                 Па лугах ідзе, лясамі…

                 Хто яна? Пазнайце самі?        (Вясна).

                                Яно па небе плавае,

                                Іскрыстае, рухавае.

                                Жыццё дае палеткам,

                                І збажыне, і кветкам.        (Сонца).

                                                    

Будзіць жаўранак ад сну

                                              Поле, пералескі.

                                              Сустракаць бягуць вясну

                                              Сінія …        (Пралескі).

Выхавацель: Малайцы! Выканалі другое  заданне. Ну што ж,  адпраўляемся далей.

(Дзеці ідуць адзін за адным пад музыку)

Выхавацель: Вось і наступная палянка. А на ёй сняжынка. Трэба растапіць яе з дапамогай прыказак і прымавак.

-Ранняя вясна—многа вады.

-У красавіку дождж прыходзіць, сонца грэе.

-Вясной грак прыляцеў—праз месяц снег сыдзе.

-Красавік з вадою, май з травою.

-Ластаўка прыляцела—сонца зямлю прыгрэла.

-Была б красавіцкая вадзіца—а зялёная траўка нарадзіцца.

(Дзеці адказваюць і пераварочваюць пялёсткі—атрымліваецца пралеска). 

(Дзеці чытаюць вершы)

На сонечным узлеску

Апошні снег растаў.

Вясёлыя пралескі

Зірнулі з-пад куста.

Празрыста ззяюць вочы,

Нібы блакіт нябёс.

Халоднай весняй ноччу

Іх не кране мароз.

Пралескі на пагорку

Пад леташняй травой

Зіхочуць быццам зоркі

Агністай сінявой.

Выхавацель: - Малайцы! Мы знайшлі тры пралесачкі, выканалі ўсе заданні зімы. Ты ляці, птушачка, раскажы зіме, што мы ўсе заданні выканалі, няхай яна ўступае Вясне дарогу.

Птушачка: - Вялікае дзякуй вам, дзеткі, за дапамогу. Я абвяшчу ўвесь лес аб надыходзе вясны. Дапабачэння!

Выхавацель.: А каб Вясна хутчэй да нас прыйшла, мы з вамі падзьмём на хмарку: выгляне цёплае сонейка і нас ўсіх абагрэе.

 (Дзмуць на хмарку).

Дз.:—Сонейка напрыпячак скацілася,       

                    І зямліца ўсміхнулася.

                    --Вазьмі, сонейка, у Бога дазволу

                    І спусцісь да долу.

        Усе:   Мы табе спяваем, мы цябе ўсхваляем,

                   Прыходзь, вясна, мы цябе чакаем!

Выхавацель: -Хутчэй, народ, станавіся ў карагод!

               З зімой развітаемся, з вясной прывітаемся.

Карагод.

Прыйдзі, прыйдзі, вясна, гу!

Прыйдзі, прыйдзі, красна, гу!

Прынясі нам красак

Кветачкі пакрасіць, гу!

Будзем вяночкі звіваць,

Табе песні спяваць, гу!

(Заходзіць Вясна, вітаецца.)

Дз.:--Гэй, вясна, ды гэй, красна!

          Што ты нам прынясла?

Вясна:-Я прынясла лета ціхае, кветачкі прыгожыя,

              Цёплую вадзіцу і з зямліцы травіцу.

А яшчэ гульню для вас, але вы павінны назваць птушак, якія прылятаюць вясной, якія прыносяць першую вестку аб надыходзе вясны. (Гракі, шпакі, гусі, жаўрукі, ластаўкі, жураўлі).

Бел. нар. гульня  “Журавель”.

                          Сякі-такі Журавель,

                          Не еш маіх канапель.

                          Бо я табе, Жураўлю,

                          Задам дыхту, як злаўлю!

(Дзеці трымаюць у руках вяроўку(“сілкі”), ходзяць па кругу і спяваюць. Журавель лётае пад вяроўкай. На апошніх словах дзеці апускаюць “сілкі”).

Вясна: -За тое, што вы такія разумныя і спрытныя, я вам прынесла першыя пралескі.

Выхавацель:  -Давайце падзякуем Вясне.

Дзец:па чарзе-Дзякуй, вясна, дзякуй, красна!

                             За ясныя дзянёчкі, частыя дажджочкі,

                             Зялёныя травы, кветачкі, лісточкі нам на вяночкі.

                             Вясна наша вясёлая, гу!

                             Развесяліла ўсю зямлю, гу!

Вясна: -Мне ўжо пара з вамі развітвацца.

              Не ведайце стомы

              На працы і дома.

              Нясіце бадзёры настрой!

              Каб дзеці смяяліся,

              Каб ўсе мы ядналіся,

              На радасць, на шчасце,

              Дабро і любоў!

              Да пабачэння!

Выхавацель:  - Падыдзіце да мяне. Адкажыце:

-Пра што вы даведаліся сёння?

-Каму мы дапамаглі?

-Які ў вас застаўся настрой?

 А давайце, каб у нашых гасцей застаўся добры настрой, мы падарым ім пралесачкі. І развітаемся: да пабачэння!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.