Голосование
Какие образовательные услуги на платной основе вы хотели бы получить на базе нашего учреждения дошкольного образования?
Всего 128 человек
Голосование
Что является приоритетным при выборе учреждения дошкольного образования для Вашего ребёнка?
Всего 134 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 268 человек

“Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн». Тэма: «НАШ ГОСЦЬ – ВЯСЁЛКIН».

Дата: 11 апреля 2017 в 22:12, Обновлено 2 января в 12:29

Наш госць Вясёлкiн

Канспект заняткаў для дзяцей старшай группы

  Адукацыйная вобласць: “Развiццё маулення i культуры мауленчых зносiн».

Задачы: пазнаёміць дзяцей з часопісам «Вясёлка»;

- выклікаць у іх вясёлы настрой, цікавасць да  мастацкіх  твораў  В.  Віткі;

- фарміраванню цікавасці да твораў мастацкай літаратуры; 

-замацоўваць  веды аб  вуснай  народнай  творчасцi (казкі, загадкі, лічылкі, прымаўкі);

-вучыць дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў, правільна карыстацца  інтанацыяй.

Абсталяванне: часопіс  «Вясёлка»; лялька Вясёлкіна; касцюмы вавёркі, коціка; малюнкі па казцы «Вавёрчына гора»; два кошыкі, арэхі; партрэт В. Віткі.

Папярэдняя работа: чытанне беларускіх  народных  казак, завучванне вершаў, развучванне беларускіх гульняў.

Ход заняткаў

Вясёлкін.Дзень добры, дарагія сябры! Дружна адкажыце, як мяне завуць?(Адказы дзяцей.)

Так, сапраўды, я — Вясёлкін, і мяне ведаюць усе, хто чытае часопіс «Вясёлка» (паказвае). А зараз давайце пагуляем у гульню «Перакладчыкі». Станавіцеся ў

круг.

Часопіс — журнал.

Вясёлка — радуга.

Пісьменнік — писатель.

Вавёрка — белка.

Каваль — кузнец.

Прымаўкі — пословицы.

Капялюш — шляпа.

Панчохі — чулки.

Добрай раніцы — доброе утро.

А  ведаеце,  як  з’явіўся  гэты часопіс? Я вам раскажу. Даўно, калі вашы таты і мамы былі такімі, як вы зараз, беларускі пісьменнік Васіль Вітка вырашыў выпусціць

часопіс, у якім будуць змяшчац-ца цікавыя і займальныя казкі, гісторыі, вершы, загадкі для дзя-цей. І сам прыдумаў яму назву — «Вясёлка». Паглядзіце, калі ласка,

на партрэт. Гэта — Васіль Вітка. Здаецца, ён глядзіць на кожнага з нас добрымі вачыма і вітаецца: «Добры дзень, дзеці!». На жаль, яго ўжо няма з намі, але ён пакінуў нам шмат казак, вершаў, загадак, лічылак — усяго не пералічыш. Сёння я прапаную вам успомніць вядомыя  творы  Васіля  Віткі  і

пазнаёміцца з новымі.Але хтосьці спяшаецца да нас у госці. Здагадайцеся...

Забалелі ў Вавёрачкі зубкі —

Не можа раскусіць

арэхавай шкарлупкі.

Плача Вера-Вавёрачка:

Ой, гора маё.

Горачка...

(Заходзіць дзяўчынка ў касцюме Вавёрачкі.)

Вера-Вавёрачка. Добры дзень, дзеці! Я — Вера-Вавёрачка. А з якой казкі Васіля Віткі я прыйшла да вас? («Вавёрчына гора».)

А якое гора са мной здарылася? (Забалелі зубкі.)

Хто мне дапамагаў? (Адказы дзяцей.)

Ці можаце вы мне дапамагчы?

Вось тут у мяне на малюнках уся мая казка, але яны пераблыталіся. Калі ласка, раскладзiце іх паслядоўна: ад пачатку да канца.

Дзеці падзяляюцца на дзве каманды і раскладваюць малюнкі, а потым расказваюць, што намалявана.

Вера-Вавёрачка. Дзякуй, дзеці, за дапамогу.

Вясёлкін. А  зараз  пагуляем. Паглядзім, хто з вас будзе больш спрытны.

Гульня  «Хто  хутчэй  збярэ арэхі».

Вясёлкін. Вось якія нашы дзеці спрытныя, дапамаглі табе, Вера-Вавёрачка! Яны вельмі добрыя, нікога не пакрыўдзяць.

Вера-Вавёрачка. Дык, можа, яны і коціку дапамогуць, паспачуваюць яму.

Вясёлкін.Гэта ты гаворыш пра коціка з верша Васіля Віткі «Коця і Каця»?

Вера-Вавёрачка.Так. (Кліча.) Коцік, ты дзе? Хадзі сюды.

Выходзіць Коцік, выцірае лап-кай вочы.

Вера-Вавёрачка. Плача коця на кухні,

Ад слёз вочы папухлі.

— Што з табою, мой каток,

Забалеў, мо, жываток?

Коцік.

Мяў! — сказаў варкоцік, —

Не баліць жывоцік.

У мяне душа баліць —

Як цяпер на свеце жыць.

Як мне жыць у хаце,

Калі хлусіць Каця:

Смятану злізала —

На мяне сказала.

Вясёлкін (падыходзіць  да Коціка, супакойвае яго). Не плач, паглядзі, колькі тут дзетак. Яны цябе  вельмі  любяць  і  ведаюць шмат вершаў пра коціка.

Дзецi  чытаюць  вершы  на памяць.

1. Люлі, люлі, люлі,

Дзеткі ўсе паснулі,

Не спіць толькі коця,

Ходзіць па балоце.

2. Застудзіў ён лапку,

Прыйшоў грэцца ў хатку.

Недзе коцю дзецца,

Лапачцы пагрэцца.

3. Палез на палаткі,

Спалохаўся бабкі.

Палез ён на вышкі —

Там гулялі мышкі,

Так яны дурэлі,

Хвост кату ад’елі.

4. Пайшоў каток у лясок,

Знайшоў белы паясок.

Пайшоў каток пад масток,

Злавіў рыбку за хвасток.

5. Ці самому з’есці,

Ці дадому несці?

Думаў, думаў каток,

Адкусіў адзін разок

І панёс дадому

Дзіцятку малому.

Вясёлкін.Здаецца, я ведаю, хто напісаў гэтыя цудоўныя вершы. А вы ведаеце?

Дзеці.Васіль Вітка.

Вясёлкін. У Васіля Віткі шмат цікавых вершаў. Ёсць нават і пра мой капялюш. Давайце пагуляем у гульню «Капялюш».Дзеці становяцца ў круг, вядучы —у цэнтры. Дзеці пад словы верша хутка перадаюць капялюш па крузе, надзяваючы яго на галаву. На апошнія словы той, у каго застаўся капялюш, уцякае, вядучы даганяе яго.

Лепш не кратай, лепш не руш

Мой дзіравы капялюш.

Падабаецца — надзень,

Але толькі на дзень.

Раз надзень, два надзень,

Куды хочаш, туды дзень.

Вясёлкін. А зараз я хачу пагуляць з вамі ў гульню «Успомні назву казкi».

«Эге, мароз не жартуе, — кажа селянін. Злез ён з саней, нагамі тупае, рукамі аб плечы б’е. Прабег так з паўвярсты, аж горача стала».(«Два маразы».)

«Запрэглі царскія конюхі самых лепшых коней у самую лепшую карэту. Сеў цар у карэту і паехаў. А кот наперадзе пабег — дарогу паказваць». («Кот Максім».)

«Адзін чалавек пайшоў у лес дровы секчы. Насек дроў, сеў на пень адпачыць. Прыходзіць мядзведзь». («Не  сілай,  а  розу-мам».)

Вясёлкін. Казкі ведаеце добра, а ці ведаеце прымаўкі?(Адказы дзяцей.)

Адзін у полі не воін.

Менш гавары, больш пачуеш.

На яду мастак, а да работы сяк-так.

Сам сябе не хвалі, няхай людзі пахваляць.

Хто пытае, той шмат знае.

Вясёлкін. Шмат  ведаеце прымавак. А зараз пагуляем у гульню «Горад — рака».

Мінск — горад, а Сож…(рака);

Сож — рака, а Гомель… (горад).

Гомель — горад, а Прыпяць… (рака).

Прыпяць — рака, а Рагачоў… (горад).

Рагачоў — горад, а Дняпро… (рака).

Малайцы! Ці спадабалася вам наша падарожжа па «Вясёлцы»?Ну вы тут гуляйце, а я пайшоў збіраць у часопіс новыя казкі, байкі, загадкі, прымаўкі, вершы.

Да хуткай сустрэчы!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.