Картатэка гульняў па развіццю беларускага маўлення
«Адгадай, чыя цацка?»
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
Змест. Выхавацель у якасці вядучага хавае за спіной машынку, пытаецца, у якой руцэ цацка. Нехта з дзяцей адказвае. Тады выхавацель пытаецца: «Алёша адгадаў. Чыя цяпер машынка?». (Алёшава.) Алёша атрымлівае цацку і становіцца вядучым. Гульня працягваецца.
«Чые рэчы?»
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
Змест. Дзеці дастаюць розныя прадметы або цацкі з «цудоўнага мяшочка». Выхавацель за кожным разам зазначае: «Саша выцягнуў машынку. Чыя цяпер машынка?» (Сашава). «Валодзя выцягнуў кубачак. Чый кубачак?» (Валодзяў.) І г. д.
«Што маміна, а што татава?»
Мэта: вучыць утвараць прыналежныя прыметнікі.
Змест. Выхавацель паказвае дзецям карцінкі (сукенка, акуляры, штаны, капялюш і інш.). Дзеці называюць: «Сукенка — маміна...» і г. д.
«Хто першы пазнае?»
Мэта: актыўна распазнаваць шшын словы.
Змест. Выхавацель апісвае новае слова. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць гэты прадмет ці з'яву і знайсці яго на малюнку.
«Пачастуем ляльку»
Мэта: актыўна распазнаваць новыя словы па тэме: «Посуд».
Змест. Выхавацель аб'яўляе дзецям, што лялькі Алеся і Оля збіраюцца сустракаць гасцей. Трэба дапамагчы ім расставіць посуд. Віця ставіць талерачкі, Таня раскладвае лыжкі і відэльцы, Дзіма ставіць цукарніцу і г. д. Дзеці па аднаму выконваюць зададзеныя дзеянні, знаходзячы названыя прадметы посуду, напрыклад, у буфеце.
«Магазін цацак»
Мэта: актыўна распазнавацъ новый словы.
Змест. Выхавацель апісвае новую цацку. Задача дзяцей — хутчэй распазнаць яе і знайсці на «прылаўку магазіна».
«Чым пачастуем гасцей?»
Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме: «Садавіна, агародніна».
Змест. Выхавацель называе некалькі відаў садавіны і агародніны і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Але трыба, каб дзеці не механічна адказвалі, а матывавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выхавацель паказвае адпаведныя малюнкі.
«На чым паедзеш у гасці?»
Мэта: узнаўляць словы з нагляднай падказкай па тэме: «Транспарт».
Змест. Выхавацель называе некалькі відаў транспарту і прапануе дзецям выбраць адзін адказ, але трэба, каб дзеці не механічна адказвалі, а маты-вавана выбіралі адказ, як у рэальнай жыццёвай сітуацыі. Кожны раз выхавацель паказвае адпаведныя малюнкі.
«Што надзенем ляльцы на прагулку?»
Мэта: замацоўваць лексіку без нагляднай падказкі па тэме: «Адзенне. Абутак».
Змест. Выхавацель называе некалькі відаў адзення і абутку і прапануе дзецям выбраць адзін адказ. Сутнасць гульні ў тым, што кожнае дзіця можа назваць тое слова, якое яно помніць.
«Які твой голас?»
Мэта: пашыраць і замацоўваць пасіўны слоўнікавы запас па тэме: «Хатнія жывёлы».
Змест. Дзеці размяркоўваюць паміж сабой ролі хатніх жывёл. У адпаведнасці з роллю вымаўляюць гукаперайманні («мяў», «гаў», «му» і г. д.), пры гэтым кожны раз зазначаючы: «Я мяўкаю», «Я гаўкаю», «Я выю» і г. д.
«Назаві колер»
Мэта: дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў па тэме: «Садавіна, ага-родніна».
Змест. Выхавацель кідае мяч адна-му з дзяцей і называе садавіну альбо агародніну (яблык, агурок, бурак, слгва і г.д.), дзіця ловіць мяч, называе адпаведны колер (чырвоны, зялёны, чырвоны, сіняя і г. д.) і кідае мяч назад.
«Хуткія вочкі»
Мэта: замацоўваць слоўнікавы запас дашкольніка па любой тэме. Змест. Выхавацель паказвае прадмет або малюнак, які адносіцца да той ці іншай тэмы, і адразу хавае яго. Той, хто першым адкажа, атрымлівае гэты прадмет.
«Адзін ці многа?»
Мэта: вучыць змяняць назоўнікі па ліках.
Змест. Выхавацель называе словы ў адзіночным і множным ліку, а дзеці адказваюць, колькі прадметаў названа: адзін ці многа. У якасці гульнёвага дзеяння можна выкарыстоўваць перакіданне мяча.
«Каму дадзім значок?»
Мэта: фарміраваць арыентыроўкі ў дзеянні ўтварэння давальнага склону назоўнікаў мужчынскага роду.
Змест. Выхавацель кажа, што сёння значкі будуць дарыцца толькі хлопчыкам. Пытаецца: «Каму ж дадзім першы значок?» (Мішу дадзім.) «Вось, Міша, твой значок. Яшчэ каму?» (Працягвае значок аднаму з дзяцей.) «Так, Алёшу. А зараз каму?» I г. д.
«Параўнай»
Мэты: выхоўваць ўвагу; развіваць ўменне параўноўваць прадметы па даўжыні, шырыні; развіваць мову, успрыманне.
Змест. Выхавацель прапаноўвае дзецям параўнаць палоскі-«дарожкі», па якіх «ехала» муха-пяюха. Палоскі паперы даюцца рознай даўжыні і шырыні.
Па заданню выхавацеля дзеці знаходзяць самую кароткую палоску, самую доўгую, сярэднюю. Выкладваючы палоскі-«дарожкі» па даўжыні, дзеці гавораць: «Гэтая дарожка самая кароткая, гэтая — даўжэйшая, а гэтая самая доўгая».
Гэтак жа дзеці параўноўваюць палоскі-«дарожкі» па шырыні. Затым знаходзяць і называюць прадметы доўгія, кароткія, шырокія і вузкія, якія загадзя былі прынесены выхавацелем у групавы пакой.
«Што даужэй, што танчэй?»
Мэты: выхоўваць ўвагу; фарміраваць навык параўнання прадметаў па даўжыні, таўшчыні; развіваць мову, успрыманне.
Змест. У працэсе чытання казкі «Верабей і былінка» дзецям прапануецца параўнаць па таўшчыні былінкі (палачкі рознай таўшчыні). Дзеці параўноўваюць і гавораць: «Гэтая былінка самая тоўстая, гэтая — танейшая, а гэтая — самая тонкая». Затым дзеці гэтак жа параўноўваюць па даўжыні вяроўкі, якімі павінны былі звязаць стральцоў. Яны знаходзяць самую доўгую, карацейшую і самую кароткую вяроўкі (шнуркі). Па заданню выхавацеля дзеці называюць доўгія і кароткія, тоўстыя і тонкія прадметы.
«Можна есці ці не?»
Мэты: замацоўваць веды аб прадуктах харчавання і іх назваў; развіваць слыхавую увагу, кемлівасць, лагічнае мысленне; выпрацоўваць хуткую рэакцыю на слова.
Змест. Дзецям можна прапанаваць гульню на адрозненне прадуктаў харчавання ад іншых прадметаў. Для гэтага выкарыстоўваюць як прадукты харчавання, так і карткі з іх відарысамі. Дзеці павінны разгледзець усе прадукты або іх выявы, назваць іх. Затым выхавацель прапануе пагуляць у гульню «Можна есці ці не?»: паказвае і называе прадмет, дзеці на прадукт харчавання пляскаюць у далоні, на другія прадметы — сядзяць ціха.
«Складзі карцінку»
Мэта: развіваць прасторавую ары-енціроўку, мову, уменне бачыць цэласнасць вобраза; развіваць ўвагу.
Змест. Падчас работы над казкай «Сынок з кулачок» можна прапанаваць дзецям скласці з чатырох частак разразных карцінак поля, луга, лесу адпаведныя выявы. Дзеці складаюць карцінкі, паведамляюць, што ў іх атрымалася, расказваюць пра раслінны і жывёльны свет таго асяроддзя, якое атрымалася на карцінцы.